viasna on patreon

Хведарука гвалтоўна дастаўляюць у ваенкамат

2009 2009-01-28T17:18:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fedaruk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі хвілінаў таму ў кватэру да моладзевага актывіста Зміцера Хведарука ўварвалася некалькі міліцыянтаў. Яны патлумачылі, што нібыта ёсьць прадпісаньне ў прымусовым парадку даставіць яго ў прызыўную камісію ў ваенкамат.

Цікаўнасьць ваенкамата да прызыўніка выглядае досыць дзіўна, паколькі ён научаецца на дзённым аддзяленьні ў каледжы і мае адтэрміноўку ад службы ў войску. Ізноў палітычная замова?

Аднак, як паведамляе Радыё Свабода, калі дахаты прыйшоў бацька Хведарука, міліцыянт і двое ў цывільным узялі ды сышлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства