viasna on patreon

Адбылася сустрэча ў следчым ізалятары Сяргея Скрабца з бацькамі

2005 2005-07-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці і бацька экс-дэпутата Сяргея Скрабца наведалі яго 13 ліпеня ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары, дзе ён знаходзіцца ад моманту арышту, з 15 траўня. У ізалятары Сяргей Скрабец правёў галадоўку пратэсту, якая цягнулася каля 40 дзён.

Ніна Рыгораўна, маці Сяргея Скрабца, нават пасьля сустрэчы з сынам ня можа дакладна сказаць, ці аднавіў ён галадоўку: “Сяргей пабачыў, што я гэтым вельмі засмучаная, і кажа: “Не хвалюйся, я ўжо пачаў есьці”. Але я не магу дакладна сказаць, спыніў ён галадаваньне ці не. З выгляду ня скажаш, што ён спыніў галадоўку. Вельмі ён худы, вельмі. Сінякі пад вачыма”.
Нягледзячы на тое, што Скрабец за гэты час пахудзеў больш як на 20 кг, выглядае ён бадзёра. “Сказаў, што робіць фізычныя практыкаваньні, адціскаецца ад падлогі. І, кажа, ня трэба табе, мама, плакаць, але ісці буду да канца. Яны мяне арыштавалі ні за што”.
Паводле адваката Міхаіла Хоміча, Сяргея Скрабца на наступным тыдні могуць перавесьці зь Берасьця ў Менск, вырашаецца пытаньне транспарту: “Сьледчы адказаў, што ўсё будзе залежаць ад мэдычнага заключэньня: калі лекары напішуць, што можна яго перавозіць у вагоне, павязем у вагоне. Калі ж будзе напісана, што патрэбны спэцыяльны транспарт, значыць, будзе спэцыяльны”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства