Маладафронтаўцаў даставілі ў Дом правасуддзя (адноўлена, фота)
https://spring96.org/be/news/26104
2008
2008-11-10T10:34:43+0200
2008-11-10T10:34:43+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dom1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скончыўся суд над маладафронтаўцамі. Кожны з актывістаў прысуджаны да трох сутак арышту.
Непаўнагадовыя ўдзельнікі антыкамуністычнага пікету Юлія Міхайлава і Аляксандар Рымша, якіх адпусцілі пасля затрымання 7 лістапада, будуць чакаць адміністрацыйнай камісіі.
Маладафронтаўцаў Насту Палажанку, Тацяну Шапуцька, Насту Лойка, Аляксея Янушэўскага і Антона Русіна судзілі ў памяшканні суду Ленінскага раёну, што знаходзіцца ў Доме правасуддзя па вул. Сямашка, 33.
Паплечнікі актывістаў чакалі іх ад 8 раніцы. Перад будынкам суда моладзь трымае расцяжку з надпісам “Свабоду палітвязням!”. Разам з актывістамі вынікаў разгляду справы чакалі і праваабаронцы.