viasna on patreon

8 ліпеня ў Ленінскім раённым судзе Гродна завяршыліся судовыя працэсы над журналістамі.

2005 2005-07-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Журналісты 6 ліпеня ў цэнтры гораду ладзілі акцыю пратэсту з патрабаваннем вярнуць Саюзу палякаў на Беларусі газету "Glos znad Niemna" і былі затрыманыя міліцыянтамі. У пятніцу суддзя Дзмітры Маціюк у прысутнасці адваката Аляксандра Бірылава разглядаў адміністратыўныя справы Інэсы Тодрык, Анджэя Пісальніка і Івана Романа. Як і ў сераду, у будынак суда не былі дапушчаныя іншыя журналісты. Паводле словаў кіраўніка Гродзенскай філіі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Паўла Мажэйкі, гэтым разам суддзя матываваў сваю адмову пусціць прэсу на працэс "немэтазгоднасцю знаходжання журналістаў у часе разгляду спраў", бо гэта "унясе сумбур і зацягне разгляд справы".
У выніку суддзя прыгаварыў Інэсу Тодрык да штрафу ў памеры 20 базавых адзінак (510 тыс. рублёў, альбо 230 долараў ЗША), Анджэй Пісальнік і Іван Роман мусяць сплаціць штраф у памеры 100 базавых адзінак (2 млн. 550 тыс. рублёў, альбо 1200 долараў ЗША) кожны. Нагадаем, што двумя днямі раней Ігар Банцар быў аштрафаваны на 510 тыс. рублёў штрафу, і Андрэй Пачобут - на 5 млн. 125 тыс. рублёў (каля 2400 долараў ЗША). Цяпер Анджэй Пісальнік і Андрэй Пачобут чакаюць яшчэ і рашэння адміністратыўнай камісіі, бо на іх складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні "за антысанітарыю" (гэтыя журналісты ў часе акцыі 6 ліпеня паклалі свае рэчы на траву на плошчы Леніна).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства