Жонка Змітра Завадскага Святлана падае заяву ў пракуратуру па факце яе збіцця
https://spring96.org/be/news/2604
2005
2005-07-08T10:00:00+0300
2005-07-08T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жонка зніклага аператара расійскага тэлеканала ОРТ Змітра Завадскага Святлана сёння збіраецца падаць заяву ў пракуратуру па факту нанясення ёй траўмы. Учора ў часе разгону "Ланцуга неабыякавых людзей" на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску адзін з амапаўцаў у званні старшыны моцна ўдарыў жанчыну ў твар. Увечары Святлана Завадская адчула сябе кепска і вырашыла вярнуцца ў бальніцу, каб зафіксаваць нанесеныя ёй пабоі. Паводле словаў медыкаў, у жонкі зніклага журналіста хутчэй за ўсё чэрапна-мазгавая траўма. Святлана Завадская не намерана пакідаць гэты выпадак беспакараным, тым больш што факт збіцця зафіксаваны аператарам Першага расійскага тэлеканала і паказаны ў тэлеэфірах.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"