viasna on patreon

У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень

2008 2008-10-28T10:27:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў сувязі з арыштам Аляксандра Баразенкі.

 

Менск, 28.10.2008 г.

  

27 кастрычніка 2008 г. у Менску быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА грамадзкі актывіст Аляксандр Баразенка.

Аляксандр з’яўляецца адным з абвінавачаных па “справе 14-ці”— крымінальнай справе, ўзбуджанай па арт. 342 КК  Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася ў Менску 10 студзеня 2008 года.

 

 

Асаблівую занепакоенасьць выклікае той факт, што арышт Аляксандра Баразенкі адбываецца на фоне пэўных саступак Еўразьвязу афіцыйным беларускім уладам: адмены санкцыяў у дачыненьні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, аднаўленьня афіцыйных кантактаў краінаў Еўразьвязу з афіцыйным Менскам і інш.

Варта нагадаць, што адной з асноўнай  ўмовай для такога дыялогу было і ёсьць адсутнасьць палітычных зьняволеных у краіне і палітычна-матываванага перасьледу апанентаў рэжыму.

 

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” нагадвае, што свабода мірных сходаў і свабода выражэньня свайго меркаваньня з’яўляецца правам, гарантаваным Канстытуцый Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека.

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст у сувязі з арыштам Аляксандра Баразенкі, лічыць яго пераслед палітычна-матываваным  і патрабуе ад уладаў ягонага неадкладнага вызваленьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства