Сёньня роўна пяць гадоў першаму беларускаму праваабарончаму выданьню – бюлетэню “Права на волю”, які выдаецца Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.
https://spring96.org/be/news/258
2003
2003-01-16T10:00:00+0200
2003-01-16T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэдактар “Права на волю” Алесь Бяляцкі каментуе гэтую падзею: “Выпускаючы пяць гадоў таму першы нумар нашага бюлетэню, мы і думаць не маглі, што нам удасца працягнуць ягонае выданьне на такі доўгі тэрмін. Па-першае, мы лічылі, што парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ня будуць цягнуцца гэтак доўга, па-другое, мы ня думалі, што яны будуць такімі разнастайнымі і шматпланавымі, каб гэтак цікавіць чытача. Тым ня менш, ні першае, ні другое нашыя спадзяваньні, на жаль, ня спраўдзіліся”.
“Права на волю” выдаецца на трох мовах – беларускай, англійскай і рускай. За гэты час бюлетэнь займеў сталую і актыўную аўдыторыю чытачоў як у Беларусі, так і за яе межамі.