viasna on patreon

Тэндэнцыя не мяняецца: інфармацыю назіральнікі атрымаць не могуць

2008 2008-09-28T18:28:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёў

На выбарчым участку для галасавання №24, па 84-й выбарчай акрузе назіральніку ад прафсаюза РЭПам Вользе Кулажанай не даюць ніякай інфармацыі аб ходзе галасавання.

“Старшыня выбарчай камісіі паказала мне на маё месца, дзе я павінна ціхенька сядзець, - гаворыць Вольга, - Але калі я падыйшла да яе каб дазнацца аб колькасці выбаршчыкаў, якая прагаласавала датэрмінова, колькасці бюлетэняў, якую атрымала выбарчая камісія і колькасць чалавек, якія зарэгістраваны на гэтым участку, то старшыня камісіі мне сказала толькі колькасць выбаршчыкаў, якая зарэгістравана на ўчастку. Астатнюю інфармацыю яна даваць адмовілася, спаслаўшыся на тое, што камісія не абавязана гэтага рабіць”.

Вольга патэлефанавала ў Цэнтрвыбаркам, дзе ёй сказалі, што інфармацыю камісія мусіць прадастаўляць. Яна перадала слухалку аднаму з членаў камісіі, бо старшыня камісіі адсутнічала на ўчастку, які атрымаў неабходную інфармацыю з цэнтральнай выбарчай камісіі.

“Як толькі старшыня камісіі вярнулася і ёй перадалі размову яна зноў сказала, што ніякую інфармацыю даваць не будзе”, - гаворыць Вольга Кулажына.

У сваю чаргу назіральнік адзначае, што астатнія назіральнікі ад праўладных арганізацый сядзяць выключна “для мэблі” і ўвогуле не цікавяцца ні лічбамі, ні праяўляюць цікавасці да выбарчага працэса.

Гомель

Назіральнік на ўчастку №16 па 34-й акрузе Уладзімір Шыцікаў так і не дабіўся ад старшыні камісіі інфармацыі аб калькасці прыйшоўшых на ўчастак выбаршчыкаў.

– На 11.00 па маіх падліках, – кажа У. Шыцікаў, – на ўчастак прыйшоў 171 выбаршчык. Я папрасіў старшыню камісіі Вольгу Уладзіміраву агучыць аналагічныя лічбы паводле камісіі. Яна сказала “потым”. На 13.00 я налічыў 232 выбаршчыкі. Старшыня зноў сказала “потым”.

У рэшты рэшт Вольга Уладзімірава проста адмовілася даваць назіральніку лічбы, матываваўшы гэта тым, што ён нібыта будзе маніпуляваць дадзенымі.

Бабруйск

Назіральнік Сяргей Сініцкі выказаў жаданне прысутнічаць падчас галасавання выбаршчыкаў, якія належаць да ўчастка № 30 па Бабруйскай-Леніскай акрузе № 78, па іх месцы знаходжанння.  Назіральніку адмовілі, і па гэтаму факту ім быў складзены акт для падачы ў акруговую камісію і ЦВК. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства