Гародня: Камісіі бачнасць празрыстых выбараў робяць толькі для замежных назіральнікаў
https://spring96.org/be/news/25467
2008
2008-09-28T15:51:56+0300
2008-09-28T15:51:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла назіральніца з выбарчага ўчастка № 3 Гродненскай-Занёманскай выбарчай акругі №49 Галіна Ашмяна, назіральнікам старшыня камісіі дазволіла сесці ў такім месцы, адкуль яны не маглі сачыць за ходам галасавання. З гэтага месца не была відаць нават скрыня для галасавання. На скаргі назіральніцы старшыня камісіі адказала, што скрыню і назіральнікаў яна будзе размяшчаць там, дзе лічыць патрэбным.
Толькі пасля таго, як назіральніца сказала, што збіраецца звязвацца і выклікаць на ўчастак назіральнікаў ад АБСЕ, каб тыя зафіксавалі ўмовы працы беларускіх назіральнікаў, старшыня камісіі прыняла перашкоды, якія не давалі трымаць у полі зроку скрыню для галасавання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”