Барысаў: Стаўка на выязное галасаванне?
Як паведаміў кандыдат у дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 Віктар Гарбачоў, на шматлікіх участках у яго акрузе рэзка павялічылася колькасць выбаршчыкаў, якія выявілі жаданне прагаласаваць па месцы свайго знаходжання.
У прыватнасці, на выбарчым участку №29, размешчаным у гарадскім палацы культуры, 303 чалавекі запрасілі сяброў камісій на дом, на ўчастку №43 (сярэдняя школа №11), з 1800 выбаршчыкаў 298, практычна кожны шосты, вырашылі галасаваць на даму.
Па словах Гарбачова, пракантраляваць маршруты руху сяброў выбарчых камісій з выязнымі скрынямі не ўяўляецца магчымым. Напрыклад, з участку №29 адначасова выехалі тры аўтамабілі з выязнымі скрынямі, прычым той, за якім паехалі назіральнікі, пакалясіўшы па горадзе без якіх-небудзь прыпынкаў, праз паўгадзіны вярнуўся назад.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"