Перадача пратаколаў у акруговыя камісіі рыхтуецца быць закрытай
Брэст
Сябру акруговай камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай акругі №2 Рыгору Бакіевічу старшыня камісіі заявіў аб тым, што не дазволіць прысутнічаць пры паступленні пратаколаў аб ывніках галасавання з участкаў.
Магілёў
Магілёўскі назіральнік Аляксандр Каралёў паведаміў акруговай выбарчай камісіі №85, што прысутнічаць яму падчас перадачы пратаколаў ад участковых выбарчых камісій у акруговую выбарчаю камісію яму можа перашкодзіць толькі нарад міліцыі.
Дагэтуль назіральнікі спрабавалі афіцыйна патрапіць на працэс перадачы пратаколаў з вынікамі галасавання ад участковых выбарчых камісій у акруговую выбарчую камісію і напісалі афіцыйную заяву, але ў акруговай камісіі ім патлумачылі, што гэты працэс не з’яўляецца паседжаннем, а тэхнічная праца, і назіральнікам на ёй прысутнічаць нельга.
Потым рашэнне камісіі змянілася, і яны паведамілі, што месца, дзе будзе адбывацца перадача гэтых пратаколаў ад участковых выбарчых камісій – гэта невялікае памяшканне, і яно не можа ўмясціць усіх назіральнікаў, а туды, нібыта, сябры акруговай выбарчай камісіі запрасілі шэраг міжнародных назіральнікаў, а для мясцовых назіральнікаў проста не хопіць месца.
“Што значыць не хопіць? – абураецца Аляксандр Каралёў, - адным можна, другім не. Я паведаміў сябрам акруговай выбарчай камісіі, што мяне не пусціць на гэты працэс можа толькі нарад міліцыі, на што яны сказалі, што будуць думаць, як вырашыць склаўшуюся сітуацыю”.
Магілёў:
Праваабаронцу Барысу Бухелю адмовілі прысутнічаць падчас працэса перадачы ўчастковымі выбарчымі камісіямі пратаколаў з вынікамі галасавання ў акруговаю выбарчаю камісію №86.
“Мне прыйшоў ліст з адказам, дзе мне не дазваляюць прысутнічаць падчас гэтага працэса, - гаворыць праваабаронца, а на пытанне ці запрасілі члены акруговай выбарчай камісіі на гэты працэс міжнародных назіральнікаў яны не далі мне ніякага адказу”.
Барыс Бухель будзе спрабаваць патрапіць на гэты працэс і не баіцца супрацоўнікаў міліцыі, якія могуць не дапусціць яго ў памяшканне.
“Мне сказалі, - працягвае Барыс Бухель, - што калі я паспрабую пранікнуць у памяшканне, дзе будзе адбывацца перадача пратаколаў участковымі выбарчымі камісіямі ў акруговаю, то мне аформяць прывад супрацоўнікі міліцыі. Я гэтага не баюся!”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”