Гародня: кандыдата ў дэпутаты Сяргея Кузьмянка не было… у спісах выбаршчыкаў
https://spring96.org/be/news/25425
2008
2008-09-28T11:35:00+0300
2008-09-28T11:35:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Унікальны прэцэдэнт здарыўся сёння на адным з выбарчых участкаў Гародні. Калі кандыдат ў дэпутаты па Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе Сяргей Кузьмянок прыйшоў на выбарчы ўчастак прагаласаваць, выявілася, што ўсёй яго сям’і няма ў выбарчых сьпісах. Сяргей Кузьмянок кажа, што 15 гадоў ён галасаваў на гэтым участку на розных выбарах, а зараз ягоная кватэра разам з насельнікамі некуды знікла са спісаў. Больш таго сябры камісіі не хацелі ўключаць Сяргея Кузьмянка ў спісы выбаршчыкаў. І толькі пасля таго, як кандыдат у дэпутаты заявіў, што зараз выкліча на ўчастак прадстаўнікоў АБСЕ, камісія дала мажлівасць яму прагаласаваць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”