Rzeczpospolita: дэпутатамі ў Беларусі стануць 22 апазіцыянеры, ёсць спісы
https://spring96.org/be/news/25414
2008
2008-09-28T11:26:07+0300
2008-09-28T11:26:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Брусэль падаў афіцыйнаму Мінску спіс з 22 апазіцыянераў, якія маюць заняць месца ў новаабараным ПП НС, -- даведалася газета Rzeczpospolita, блізкая да канцылярыі польскага прэзідэнта.
Брусэль дапускае, што вынікі выбараў залежаць ад улады, а не ад выбарцаў. Калі еўрапейскія назіральнікі вырашаць, што выбары былі недэмакратычныя, наяўнасць у ПП НС дэмакратаў паслужыла б падставаю для скасавання часткі санкцыяў, накладзеных ЕС на Беларусь. Спіс Брусэлю мае не дапусціць да сітуацыі.
Калі рэжым А. Лукашэнкі “падбярэ” ў парламент толькі слабейшых або скампраметаваных прадстаўнікоў апазіцыі. Адным з чальцоў “спісу ЕС” называюць эканаміста Яраслава Раманчука, віцэшэфа АГП, які балатуецца ў Гродне.