Баранавічы: Сябры акруговых камісіяў ад АГП могуць не пабачыць падвядзення вынікаў выбараў
https://spring96.org/be/news/25394
2008
2008-09-28T01:43:24+0300
2008-09-28T01:43:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
26 верасня адбыліся паседжанні акруговых камісій Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 і Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7, на якіх разглядаліся тэхнічныя пытанні па графіку працы сябраў камісіі ў дзень выбараў. Сябрамі гэтых акруговых камісіяў ад АГП з’яўляюцца Анжэліка Камбалава і Ян Савіцкі адпаведна.
Вельмі цікавы вынік паседжання. Абодва сябры камісіяў ад АГП прызначаны працаваць 28 верасня на першую змену. Гэта значыць, што вечарам, падчас прывозу выніковых пратаколаў і бюлетэняў з выбарчых участкаў, яны не будуць прысутнічаць і не змогуць пабачыць вынікаў выбараў.
Ян Савіцкі збіраецца прыйсці і ўвечары, але ці будзе ён дапушчаны да працы “не ў свой” час – пытанне.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”