Міжнародныя назіральнікі атрымаюць інфармацыю, беларускія -- не
Мазыр
Паседжанне Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42, якое адбылося 26 верасня, расставіла ўсе кропкі ў пытанні прадастаўлення інфармацыі назіральнікам. Міжнародным – так, мясцовым – не. Як абгрунтавала гэтае рашэнне сакратар камісі Вераніка Уласевіч, у Выбарчым кодэксе няма пераліку той інфармацыі, якую могуць патрабаваць назіральнікі і давераныя асобы кандыдатаў.
Баранавічы
Назіральніку Мікалаю Северцаву ва ўчастковай выбарчай камісіі №15 акругі №5 адмовіліся прадставіць звесткі пра колькасць прагаласаваўшых датэрмінова. Разам з тым, гэтыя звесткі сябры камісіі кожны дзень камусці перадаюць па тэлефоне. Калі Севярцаў звярнуўся па гэтыя ж дадзеныя ў акруговую камісію, там таксама заявілі, што такіх звестак не маюць. Стала вядома, што тэлефануюць з участкаў у гарвыканкам. Тады паўстаюць пытанні: а хто ж займаецца выбарамі, выбарчыя камісіі—ці выканаўчая ўлада? І адкуль бярэ дадзеныя (дарэчы, і выдае звесткі міжнародным назіральнікам) ЦВК?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”