На Гарадзеншчыне здымаюцца кандыдаты
https://spring96.org/be/news/25214
2008
2008-09-26T12:11:08+0300
2008-09-26T12:11:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Барацьбу за 110 дэпутацкіх мандатаў працягваюць 263 кандыдаты. Гэту лічбу “Свабодзе” назвалі сёньня ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Тут паведамілі, што ў ЦВК паступіла вусная заява ад кандыдата ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе №53 Уладзімера Баршчова пра тое, што ён спыняе выбарчую гонку.
Такім чынам, у гэтай акрузе застаецца толькі адзін прэтэндэнт на мандат дэпутата – намесьніца старшыні Ашмянскага райвыканкаму Валянціна Лузіна. Гэта таксама азначае, што з’явілася яшчэ адна – 15-я па ліку, выбарчая акруга, дзе ў выбарцаў ня будзе альтэрнатывы за каго галасаваць. У кожнай з гэтых акругаў засталося толькі па аднаму кандыдату. З 15-ці безальтэрнатыўных акругаў 7-м прыпадаюць на Гарадзенскую вобласьць.