viasna on patreon

Агітацыя ў Віцебску: адным пуста, іншым -- густа

2008 2008-09-26T08:45:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску амаль не засталося агітацыйных плакатаў кандыдатаў не ад улады.  Ствараецца ўражанне, што ўсе акругі безальтэрнатыўныя. Перад вачыма мільгочуць плакаты Генадзя Грыцкевіча (ВА №17), Віктара Аўчыннікава (ВА №18), Сяргея Сямашкі (ВА №19) і Аляксандра Ласякіна (ВА №20). Не заўважаюць гэтага толькі акруговыя камісіі і супрацоўнікі міліцыі. Калі бы заўважылі, то звярнулі б увагу, што, напрыклад, агітацыйныя друкаваныя матэрыялы Віктара Аўчыннікава не маюць выходных дадзеных.

Ад плакатаў цяпер дзеючага дэпутата і кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Аляксандра Гудкова таксама не рабіць у вачах.

Кандыдату Аляксею Гаўруцікаву (Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга №18) заяўляюць, што яго плакаты здымаюць асацыяльныя элементы. Прапажу плакатаў кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэя Левінава тлумачаць так: выбаршчыкі здымаюць сабе на памяць.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства