Гарадзеншчына: Актывіста БСДГ трымалі на мяжы 6 гадзін
https://spring96.org/be/news/25202
2008
2008-09-26T07:56:59+0300
2008-09-26T07:56:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
25 верасьня на памежным пераходзе Баброўнікі-Пагранічны быў затрыманы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) Віктар Дзесяцік. Грамадскага актывіста трымалі на мяжы ажно 6 гадзін. Прычынай таму сталі выяўленыя ў машыне Віктара Дзесяціка газеты. У выніку у яго сканфіскавалі 40 асобнікаў газеты “Ніва” – тыднёвіка беларусаў Польшчы. Дзіўна, што мытнікам і спецслужбам падалася крамольнай афіцыйная газета на беларускай мове, якая раней свабодна прадавалася ў кіёсках гарадоў Беларусі.
Трэба зазначыць, што за апошні месяц ужо каля дзесяці грамадска-палітычных актывістаў Гарадзеншчыны падвяргаліся на мяжы асабістаму дагляду.