viasna on patreon

Віцебск: Плакаты БРСМ - на кабінках для галасавання

2008 2008-09-25T12:31:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-brsm-1jpg.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчых участках Віцебскай-Горкаўскай акругі №17 плакаты БРСМ паўсюль, нават на кабінках для таемнага галасавання.

Выбаршчыкам, якія збіраюцца паставіць "галачку" насупраць абранага імі кандыдата, актывісты БРСМ нагадваюць: "Не давярай свой выбар староннім!",  "Не пілі сук, на якім сядзіш", а "Галасуй за моцную і квітнеючую Беларусь!".

Супраць росквіту Беларусі немагчыма запярэчыць. Але вось якой, цікава, была б рэакцыя сяброў камісій, калі б іншыя арганізацыі, напрыклад, якія праводзяць назіранне за выбарамі, прапанавалі на гэтых жа выбарчых кабінках размясціць свае плакаты, напрыклад, з цытаваннем артыкула 5 Выбарчага кодэкса: "Выбары з'яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах, і за каго галасаваць". Асабліва гэтая цытата аказалася б актуальнай для тых, каго накіроўваюць з працы або вучобы для абавязковага ўдзелу ў датэрміновым галасаванні.

Вернемся да плакатаў БРСМ. Усе выходныя дадзеныя на іх ідэнтычныя: "Аддрукавана тып. "ОЛЬДЕН" (017) 2 707 827 E-mail:olden@anitex.by  Зак. №381, Цір.3000 экз.".  Пэўна, беларускія друкарні, так паўсюдна адмаўлялі ў друкаванні агітацыйнай прадукцыі апазіцыйным кандыдатам, былі як раз загружаныя больш важнай замовай БРСМ.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства