МФ судзіцца з гарвыканкамам
https://spring96.org/be/news/25159
2008
2008-09-25T11:58:14+0300
2008-09-25T11:58:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня, 25 верасьня, у Полацкім гарадзкім судзе праходзіць судовы працэс з нагоды адмовы гарвыканкамам Полацкаму Маладому Фронту ў правядзеньні пікету “БАЙКОТ!”.
Нагадаем, Полацкі гарвыканкам не задаволіў заяву мясцовых маладафронтаўцаў на правядзеньне вулічнай акцыі каля кінатэатра на падставе таго, што пікетоўцы будуць замінаць маленькім дзецям, што наведаюць спэцыяльна арганізаваны ў той дзень сеан дзіцячых фільмаў.
Ісцом і прадстаўніком ад Маладога Фронту выступае каарданатар Маладога Фронту па Віцебскай вобласьці Алесь Круткін.
Зазначым, што на днях моладзевым актывістам дайшоў ліст з адказам ад сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, які публічна заяўляў, што агітаваць за байкот выбараў у Беларусі не забаронена. Ён адказаў, што разглядаць дадзенае прапапарушэньне не ўваходзіць у кампэтэнцыю ЦВК