viasna on patreon

Мазыр: Чыноўнікі пакрыўдзіліся на выступ кандыдата ад АГП

2008 2008-09-25T08:46:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Неадэкватную рэакцыю на свой праграмный выступ атрымаў кандыдат ад АГП па Мазырскай выбарчай акрузе №42 Леанід Арлоў.

Спачатку ён выслухаў словы абурэння ад кіраўніка справамі райвыканкама Пашынскага М.М. (ён жа старшыня акруговай камісіі), загадчыцы аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. Уласевіч (яна ж сакратар акруговай камісіі) і атрымаў папярэджанне за “некарэктнае вядзенне агітацыі”. Дарэчы, гэтае папярэджанне, вынесенае 19-га верасня, ужо 22 было адменена ЦВК.

Затым са старонак мясцовай газеты «Жыццё Палесся» на кандыдата абрынулася хваля прэтэнзіяў «оскорбленных и униженных» чыноўнікаў. Больш за ўсіх абураўся Андрэй Гарадніцкі -- генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства  “Мазырскі райжылкамгас”. Яго, як кіраўніка ЖКГ горада і раёна, “возмутило то, что одной из первых главных проблем, обозначенных в листовке, указана именно проблема ЖКХ»…

Не здолеўшы знайсці на сайте www.ucpb.org праграму рэфармавання ЖКГ, спадар Гарадніцкі абвінаваціў дацэнта кафедры эканомікі ў некампетэнтнасці, немагчмасці зрабіць “элементарные рассчеты”. Далей чыноўнік прыводзіць разлікі, якія апраўдваюць павышэнне коштаў на камунальныя паслугі і дадатковыя паборы з жыхароў за рамонт сваіх пад’ездаў і прылягаючых тэрыторый.

Пры гэтым, спадар А. Гарадніцкі паспяхова заваліў выкананне распараджэння Мазырскага райвыканкаму ад 12.08.2008 г. № 924, дзе чорным па беламу напісана: “п.2. Коммунальному жилищному унитарному предприятию «Мозырский райжилкомхоз» (Городницкий А.Г.) обеспечить подготовку мест, предназначенных для размещения агитационных материалов, до 19.07.2008 г.”. Такіх месцаў як не было, так і няма ў Мазыры…  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства