Магілёў: На акрузе -- толькі адно месца для сустрэч з выбаршчыкамі
У Кастрычніцкім раёне горада Магілёва знаходзяцца дзве выбарчыя акругі -- №86 і №87. Для сустрэч з кандыдатамі ў дэпутаты адведзена ўсяго толькі па аднаму месцу ў кожнай з гэтых акругаў. Для 86-й выбарчай акругі – гэта палац культуры “БелАЗ-МаАЗ ім Кірава”, для 87-й – клуб ААТ “Задняпроўе”.
Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што гэтыя месцы знаходзяцца на ўскрайку горада і не даюць магчымасці выбаршчыкам, якія жывуць у цэнтры і на іншых краях акругі прыйсці на сустрэчу з дэпутатам.
“Ёсць два прынцыпы працы кандыдатаў з выбаршчыкамі, - гаворыць Барыс Бухель. - Першы – калі кандыдат ідзе да выбаршчыкаў, другі – калі выбаршчыкі ідуць да кандыдата. Месцы, якія прадаставіла адміністрацыя Кастрычніцкага раёна горада, з’яўляюцца нязручнымі для большасці выбаршчыкаў, якія жывуць у межах гэтых акругаў”.
“Акрамя гэтага, - адзначае Барыс Бухель, - напрыклад, кандыдат з выбарчай акругі №86 не можа правесці сваю сустрэчу з выбаршчыкамі у месцы, якое прызначана для выбарчай акругі №87, нягледзячы на тое, што большасць людзей з выбарчай акругі №86 пражываюць побач з месцам , якое прызначана для правядзення сустрэч на выбарчай акругі №87”.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”