Гомель: Участковыя камісіі не рэгіструюць назіральнікаў
https://spring96.org/be/news/24995
2008
2008-09-23T13:02:15+0300
2008-09-23T13:02:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Участковая камісія №13 ў Гомельскай-Савецкай акрузе адмовіла ў рэгістрацыі Леаніду Удавічэнкў ў якасці назіральніка. А Васіля Пакаташкіна не рэгіструюць назіральнікам на участку №4 ў Гомельскай-Цэнтральнай акрузе. Гэтыя людзі вылучаюцца па патрыйных пратаколах ад Партыі БНФ. Падставай для адмовы называецца адсутнасць пячаткі на дакументах аб вылучэнні, якая па статуту не прадугледжаная ўвогуле.
Цікава, што па такіх жа пратаколах вылучаліся назіральнікі ў Гомельскай-Прамысловай акрузе. Іх зарэгістравалі – Анатоля Паплаўнага (участак №8) і Яўгена Суворава (участак №4).
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”