Маладэчна: Райвыканкам агітуе за кандыдата
https://spring96.org/be/news/24992
2008
2008-09-23T12:55:10+0300
2008-09-23T12:55:10+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома назіральнікам, у Маладэчне намеснік старшыні райвыканкама Яфім Ідэльчык на мінулым і пазамінулым тыднях збіраў у райвыканкаме нарады кіраўнікоў прадпрыемстваў і прадпрамальнікаў. Разам з абмеркаваннем запланаваных пытанняў на нарадах праводзілася агітацыя за праўладнага кандыдата Мікалая Жгуна, які балатуецца па Маладзечанскай гарадской акрузе №70.
М. Жгун зьяўляцца дырэктарам Маладзечанскага політэхнічнага каледжа. Апроч яго па Маладзечанскай акрузе балатуюцца сябра АГП Аляксандр Шумкевіч і індывідуальны прадпрымальнік Іван Мішын.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”