viasna on patreon

У Смаргоні праходзіць кампанія байкоту выбараў

2008 2008-09-22T11:16:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/holas-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля таго, як па Смаргонскай выбарчай акрузе № 59 не былі зарэгістраваныя апазіцыйныя кандыдаты, мясцовыя актывісты пачалі кампанію па байкоту выбараў. Нагадаем, акруговая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў сябру АГП Мікалаю Уласевічу і актывістцы БСДП (Г) Ірыне Вештард. Акруга засталася безальтэрнатыўнай – адзіным кандыдатам і, несумненна, будучым “народным абраннікам” тут засталася дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, праўладная камуністка Таццяна Голубева.

У Смаргоні і Астраўцы распаўсюджваюцца улёткі пад назвай "Голас", якія распавядаюць пра несправядлівасць выбарчай кампаніі, пра ціск на дэмакратычных кандыдатаў. Ва ўлётцы выбаршчыкаў заклікаюць не ісці на выбары не толькі падчас датэрміновага галасавання, але і ў дзень выбараў 28 верасня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства