viasna on patreon

Улады Барысава забаранілі хрысьціянскі фэстываль

2008 2008-09-17T10:39:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Улады Барысава забаранілі праводзіць фэстываль хрысьціянскай музыкі. Яго пачатак быў прызначаны на 17 гадзін 16 верасня, заканчэньне — на 21 верасьня.  Арганізатарамі фэстывалю выступілі прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай канфэсіяў. Удзел у ім меліся прыняць каля сотні музыкаў і сьпевакоў з розных рэгіёнаў Беларусі.

На адкрыцьцё фэстывалю сабралася каля паўтары тысячы чалавек, але за 10 хвілін да пачатку прадстаўніца ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Барысава паведаміла, што дазвол на правядзеньне імпрэзы “страціў юрыдычную моц” і фэстываль забаронены.

Чыноўнік гарвыканкаму патлумачыў Свабодзе, што арганізатары не ўзгаднілі праграму свайго фэстывалю, не вырашылі пытаньні зь бясьпекай мекрапрыемстваў, уборкай сьмецьця.

Арганізатары спрабавалі выправіць становішча, але безвынікова. Зараз яны высьвятляюць, якая асоба ці структура нясе адказнасьць за зрыў духоўнай імпрэзы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства