У Гародні зноў дазволілі пікеты апазіцыянерам. Кандыдаты ад улады на пікеты да выбаршчыкаў не выходзяць.
https://spring96.org/be/news/24759
2008
2008-09-17T10:16:58+0300
2008-09-17T10:16:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гародні па 99 пікетаў дазволена правесці кандыдатам ад БНФ Вадзіму Саранчукову і Сяргею Антусевічу. Кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук запрасіў дазвол на 24 пікеты, якія таксама былі дазволеныя.
Кандыдаты ад улады дзейнічаюць па-іншаму. Іх прадстаўнікі запрашаюцца на бацькоўскія сходы па школах і прапагандуюць за сваіх кандыдатаў. Часамі даходзіць да абсурду. Так, па звестках, дадзеных Сяргеем Антусевічам, які балатуецца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50, дырэктар сярэдняй школы № 11 Віктар Капусцін, тым вучням, чые бацькі не змаглі прыйсці на бацькоўскі сход у школу раздаў праз настаўнікаў агітацыйныя ўлёткі за яго канкурэнта, дзеючага на сёння дэпутата Сяргея Маскевіча.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”