Ярмошына: “Партыі знаходзяцца ў прывілегірованым становішчы”
Назіральнік за выбарамі ад БХК Карней Пятровіч атрымаў адказ на свой чарговы ліст ад старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.
У сваім запыце К. Пятровіч ставіць пытанне: чаму, калі ў горадзе Баранавічы дзве выбарчыя акругі, палітычная партыя зарэгістраваная на тэрыторыі адной з іх, а сябра партыі хоча вылучыцца (менавіта ад партыі) па другой акрузе – яму не дазваляюць гэтага зрабіць. Між тым, сябры партыі жывуць у межах усяго горада. Ці не ёсць гэта абмежаванне дзейнасці палітычных партый – разважае К. Пятровіч? Ён прапануе Цэнтрвыбаркаму больш дасканала вывучыць практыку прымянення адпаведных нормаў і ўнесці пэўныя ўдасканаленні і змены ў Выбарчы кодэкс.
Сп. Ярмошына ў адказе паведаміла, што палітычныя партыі зараз у Беларусі знаходзяцца ў прывілегірованым становішчы (!!!) і што скарачэнне колькасці кандыдатаў (на што ўказаў у лісце К.Пятровіч), адбылося і ад працоўных калектываў. Тым не менш, Лідзія Ярмошына дзякуе Карнея Пятровіча за зацікаўленасць выбарамі і за выказаныя прапановы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”