viasna on patreon

Хэльсынкская камісія ЗША правядзе слуханьне аб выбарах у Беларусі

2008 2008-09-10T09:10:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svaboda.jpg

Слуханьне адбудзецца 16 верасьня, у цэнтры ўвагі будзе сытуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі. Ініцыятарам  слуханьняў выступіў кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс (на фота).

Апрача гэтага ўдзельнікі слуханьня ацэняць наколькі дзеяньні беларускіх уладаў адпавядаюць патрабаваньням да выбараў з боку АБСЭ.

У адпаведнай заяве Камісіі ў пытаньнях бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (Хэльсынкскай камісіі ЗША) паведамляецца:

“У мінулым месяцы беларускія ўлады вызвалілі з турмы Аляксандра Казуліна і яшчэ двух палітзьняволеных, выканаўшы гэтым галоўнае патрабаваньне Злучаных Штатаў і Эўразьвязу. Гэта, а таксама стрыманае стаўленьне Лукашэнкі да расейскай агрэсіі ў Грузіі, адкрывае пробліск магчымасьці ў паляпшэньні дачыненьняў Беларусі са Злучанымі Штатамі і Эўразьвязам. Тым ня менш дагэтуль не заўважаецца істотнага прагрэсу ў сытуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй напярэдадні выбараў”.

Фота “Радыё Свабода”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства