Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Юрыя Карэтнікава
Суддзя Вярхоўнага суда Валянціна Кулік адмовіла ў задавальненні скаргі на адмову ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата маладога палітыка Юрыя Карэтнікава, які вылучаўся па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе № 99 у Менску.
Акруговая, а затым і Цэнтральная камісіі прынялі першаснае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі Карэтнікава ў сувязі з перавышэннем 15% недакладных подпісаў выбарўчыкаў.
Нагадаем, учора падчас судовага паседжання Юрый Карэтнікаў прадставіў пісьмовыя заявы выбаршчыкаў, якія пацвярджалі факт таго, што даты і подпісы ў падпісных лістах пастаўленыя імі ўласнаручна. Таксама па хадайніцтве Юрыя Карэтнікава былі дапытаныя сведкі - выбаршчыкі, якія непасрэдна ў судовым паседжанні пацвердзілі, што яны і іх родныя самі ўласнаручна падпісаліся за вылучэнне Ю. Карэтнікава.
Прадстаўнікі Цэнтральнай камісіі даказвалі ў сваю чаргу, што прымалі рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі, абапіраючыся на свае візуальныя назіранні і вынікі экспертызы, якую правялі органы ўнутраных спраў па іх запыце. Таксама яны прадставілі іншыя акты апытання выбаршчыкаў, дзе сцвярджалася, што яны не падпісваліся за вылучэнне Карэтнікава.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”