viasna on patreon

Гомель: Колькасць месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі зведзена да мінімума

2008 2008-09-09T15:50:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акруговая камісія Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №33 вызначыла месцы для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі. Іх два: зала паседжанняў ЧУП "Навучальна-метадычны цэнтр абласнога аб'яднання прафсаюзаў" і актавая зала ЖЭУ-27 у мікрараёне Клянкоўскі.

Гэтае рашэнне акруговай камісіі не спрыяе адкрытасці і галоснасці выбараў, лічыць праваабаронца Леанід Судаленка:

- Канстытуцыя гарантуе права кожнаму на свабоду правядзення масавых мерапрыемстваў. Акрамя таго, Беларусь мае міжнародныя абавязацельствы ў частцы забеспячэння правоў грамадзянаў на мірныя сходы. Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах абавязвае кожную дзяржаву не абмяжоўваць гэта права, акрамя выпадкаў, якія неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, абароны маральнасці і здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых грамадзян. Вызначыўшы 2 месцы ў паўмільённым горадзе для сустрэч з выбаршчыкамі, камісія ўступіла ў супярэчнасць з Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства