Судовыя выканаўцы шукаюць маёмасць Панамарова
https://spring96.org/be/news/24491
2008
2008-09-09T13:19:02+0300
2008-09-09T13:19:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У панядзелак 8 верасня ў 20.30 да каардынатара Клецкага рэгіёна Руху “За Свабоду" Сяргея Панамарова з'явіліся судовыя выканаўцы. Мэта прыходу - выкананне рашэння абласнога Мінскага гаспадарчага Суду ад 10.10.2006 гады, па якому судовыя выканаўцы спадзяюцца спагнаць 8846348 рублёў.
Па ўказанні суддзі Клецкага раёна Тамары Любанец, судовых выканаўцаў цікавілі ў першую чаргу - кампутар і мабільны тэлефон. Менавіта ў гэтых прадметах "раскошы" мясцовая ўлада бачыць прылады для падрыхтоўкі да выдання бюлетэня "Бойкі Клецк" і працы інтэрнэт-рэсурса "Мой Клецк":www.ekleck.org, рэдактарам гэтых выданняў з’яляецца Панамароў.
Гэта ўжо другая спроба з 2006 гаду спыніць выданне штотыднёвіка і працу рэгіянальнага сайта.
Судовыя выканаўцы не знайшлі ніякай маёмасці, тым больш кампутара і мабільніка, у кватэры былой жонкі, дзе часова вось ужо як 2.5 гады жыве Панамароў. Пра вынікі пошуку маёмасці і быў складзены адпаведны акт у прысутнасці двух сведак.