viasna on patreon

Віцебск: Вызначаныя месцы сустрэч з выбаршчыкамі. Пытанні застаюцца

2008 2008-08-29T09:02:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Распараджэннем адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска №163р, падпісаным першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ю.А.Панфілавым "Аб вызначэнні ў раёне месцаў для размяшчэння інфармацыйна-агітацыйных матэрыялаў аб выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь" вызначаны 10 месцаў для размяшчэння каляндароў аб выбарах дэпутатаў, для размяшчэння інфармацыйна-агітацыйных матэрыялаў - 23 прадпрыемствы раёна і ўсе ўчасткі для галасавання. У распараджэнні асоба падкрэслена, што размяшчэнне інфармацыйна-агітацыйных матэрыялаў у месцах, не вызначаных дадзеным распараджэннем, забаронена.

Неабходна адзначыць, што прадпрыемства (АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска), дзе да звальнення працаваў кандыдат у дэпутаты Андрэй Левінаў) у гэты спіс не ўвайшло. Аднак прадпрыемства, на якім да абрання дэпутатам трэцяга склікання працаваў цяперашні кандыдат у дэпутаты Сяргей Сямашка, згадваецца неаднаразова: УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі" і структурныя падпадзяленні, РУП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі".

У мэтах каардынацыі сустрэч кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі распараджэннем вызначаныя ў раёне наступныя памяшканні: актавая зала УО "Віцебская дзяржаўная прафесійна-тэхнічная вучэльня №19 бытавога абслугоўвання насельніцтва" (вул.Кірава, 11) з 17.00 да 19.00 і кабінет №6 УО "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №15" (г.п.Руба, вул.Цэнтральная,12) з 15.00 да 17.00. Кантроль за выкананнем дадзенага распараджэння ўскладзены на намесніка раздзела адміністрацыі Н.У.Ляпёшкіну і начальніка аддзела ідэалагічнай працы Левіну О.У.

Неабходна адзначыць, што г.п. Руба да Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19 наогул не адносіцца. Г.п. Руба аднесены да Віцебскай сельскай выбарчай акругі №21.У Віцебскую-Чыгуначную выбарчую акругу №19 уваходзіць Чыгуначны раён г.Віцебска (за выключэннем г.п.Руба) і частка Кастрычніцкага раёна г.Віцебска.

Аналагічнае распараджэнне прынята ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. Адно з памяшканняў знаходзіцца на тэрыторыі Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19 - памяшканне УО "Віцебская дзяржаўная музычная вучэльня ім. І.І.Салерцінскага" (вул.Савецкая, д.23а). Гэта значыць, на ўсю акругу ўсяго два памяшканні на два гадзіны ў суткі на ўсіх кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асобаў.

У адпаведнасці з артыкулам 76 Выбарчага кодэкса, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў можа мець да 15 давераных асобаў, якія прадстаўляюць інтарэсы кандыдата ва ўзаемаадносінах з выбаршчыкамі.

Па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 зарэгістравана 3 (тры) кандыдаты ў дэпутаты. І кожны з іх мае права мець да 15 давераных асобаў. Гэта значыць 45-ці давераным асобам прапанавана ўсяго два памяшканні ў акрузе на 4 гадзіны ў суткі для ўзаемаадносін з выбаршчыкамі. Гэта значыць, кожная давераная асоба мае права мець зносіны з выбаршчыкамі ўсяго 5 хвілін 21 секунду ў суткі! Не ці шмат?!

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства