Мастоўская акруга засталася без апазіцыйнага кандыдата. Выбары будуць безальтэрнатыўныя
https://spring96.org/be/news/24109
2008
2008-08-28T12:28:16+0300
2008-08-28T12:28:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
27 жніўня ў Вялікай Бераставіцы Гарадзенскай вобласці адбылося паседжанне Мастоўскай акруговай выбарчай камісіі, на якой разглядалася пытанне рэгістрацыі прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты. Кандыдат ад улады Васіль Сцяпура не меў нараканняў. А вось да падпісных лістоў апазіцыйнага кандыдата Дзмітрыя Кухлея ўзніклі пытанні. Камісія пастанавіла, што па прычыне недакладнасці яна не можа прызнаць 17,4% подпісаў і адпаведна не зарэгістравала апазіцыйнага кандыдата. Кандыдат ад улады там застаўся адзін.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”