Антон Койпіш да заўтра мусіць выплаціць 3,5 мільёны штрафу
https://spring96.org/be/news/23984
2008
2008-08-21T00:01:00+0300
2008-08-21T00:01:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Працягваецца ціск на асуджаных па "справе 14-ці". Сябра Партыі БНФ, адзін з кіраўнікоў выбарчага штабу кандыдата ў дэпутаты Вінцука Вячоркі, аштрафаваны па "справе 14-ці" Антон Койпіш атрымаў ліст з суду, дзе сказана, што ён мусіць сплаціць штраф у памеры 3,5 мільёны рублёў да заўтра, 22 жніўня.