Кандыдат затрыманы – дакументы не пададзеныя
https://spring96.org/be/news/23885
2008
2008-08-19T12:19:36+0300
2008-08-19T12:19:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Каля 15-й гадзіны 18 жніўня сябра аргкамітэта па стварэньні БХД Аляксей Александровіч быў затрыманы міліцыяй, што пазбавіла апошняй магчымасьці падаць дакуманты на рэгістрацыю яго кандыдатам ў дэпутаты па 23-яй Лепельскай акрузе.
У апошні день рэгістрацыі Аляксей быў затрыманы падчас сустрэчы з яго ініцыятыўнай групай, дзе яны зьбіралі ўсе дакуманты для падачы на рэгістрацыю. Затрыманьне ажыцьцяўляў начальнік крымінальнага вышуку Лепеля Гвошчэнка А.Н. Супрацоўнік міліцыі запатрабаваў прад'явіць пашпарт, які знаходзіўся ў аўтамабілі, пасьля чаго Аляксея прымусова зьвезьлі ў РАУС, дзе, па словах Александровіча, яму задавалі пытаньні кшталту "хто такі?", ды "што тут робіш?", прычым ўвесь час прыходзілі новыя людзі, і так званы "допыт" паўтараўся зноў і зноў. Урэшце, каля восьмай гадзіны вечара Аляксея адпусьцілі. Па ўсім відаць, што "міліцыя адмыслова цягнула час, каб тэрмін падачы дакумантаў на рэгістрацыю скончыўся", - мяркуе Аляксей АлександровічАляксей лічыць, што такое супрацьдзеяньне рэжыму выклікана тым, што мясцовыя ўлады пабачылі пагрозу для сябе ў якаснай і зладжанай працы яго каманды ды прыхільнасьці людзей да дзейнасьці хрысьціянскіхдэмакратаў.