viasna on patreon

26 красавіка – Дзень чарнобыльскай катастрофы. З часу выбухаў на атамнай станцыі спаўняецца 19 гадоў. Чаму ў беларускім грамадзтве паменшала ўвагі да чарнобыльскай праблематыкі? Карэспандэнт “Радыё свабода” гутарыў на гэтую тэму са зьняволеным прафесарам-радыёлагам Юрыем Бандажэўскім.

2005 2005-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Карэспандэнту “Радыё свабода” Алесю Дашчынскаму ўдалося зьвязацца з прафэсарам Юрыем Бандажэўскім, які адбывае пакараньне ў калёніі-пасяленьні. Нагадаю, былы рэктар Гомельскага мэдычнага інстытуту быў прыгавораны да 8 гадоў пазбаўленьня волі быццам бы за хабарніцтва. Аднак праваабаронцы лічаць, што прафэсар пакараны найперш за тое, што ягоныя дасьледаваньні ў галіне радыяцыйнай мэдыцыны разыходзіліся з афіцыйнай пазыцыяй. Чым ён тлумачыць малую цікавасьць да чарнобыльскай тэмы ў грамадзтве?

Гаворыць Юры Бандажэўскі: "Апатыя ў грамадзтве – гэта дрэнна і адносна здароўя чалавека, і грамадзянскай пазыцыі. Гэта сьведчыць наагул пра ступень сьпеласьці ўсяго грамадзтва. Чарнобыль, як лякмусавая паперка, якая ад пачатку праявіла адносіны да ўсяго, што адбываецца. Калі ў 1990-м годзе я прыехаў у Гомель, у суседняй Украіне мяне ўразіла актыўнасьць украінцаў на міжнароднай арэне, як яны змагаліся за навуковыя, міжнародныя праекты, і ім дапамагалі тады вельмі актыўна. Хаця мы пацярпелі больш, цяжка нам, але застаецца схільнасьць да замоўчваньня, а на тое была дзяржаўная ўстаноўка, пачынаючы з 1986-га году. Адносіны грамадзтва да таго, што зь ім адбываецца, праяўляецца праз Чарнобыль. У астатнім тое ж самае, таму я не зьдзіўляюся: усё, што нас акружае і што цяпер мы назіраем – гэта вынік грамадзкай апатыі”.

Карэспандэнт: "Спадар Юры, на што цяпер неабходна зьвярнуць найпершую ўвагу, што вас найбольш хвалюе ў гэтай тэматыцы?"

Бандажэўскі: "Я проста перажываю за тое, што мы прапускаем вельмі важны пэрыяд, калі трэба прадпрымаць актыўныя дзеяньні адносна здароўя людзей. Для гэтага трэба працаваць, а ня проста казаць, што мы нешта робім. І калі гэта ўсё згорнута, калі колькасьцю лякарняў спрабуем ліквідаваць захворваемасьць, мы яе ніколі не ліквідуем. На жаль, губляем час для вывучэньня, каб нешта рабіць, трэба зразумець прычыны і наступствы захворваньня, а ня проста так аб'яўляць чарговыя лёзунгі ці нейкія кампаніі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства