Смаргонь: Апазіцыйныя актывісты ў склад участковых камісій не патрапілі
https://spring96.org/be/news/23639
2008
2008-08-13T12:28:23+0300
2008-08-13T12:28:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ніводзін з дэмакратычных актывістаў не быў уключаны ў склад участковых камісій Смаргонскага раёна. Усяго вылучалася тры чалавека, шляхам збору подпісаў. Каб падкрэсліць, што яны прапаноўваюцца ад апазіцыі, заявы выбаршчыкаў былі пададзеныя ў райвыканкам 10 жніўня прэтэндэнтам у кандыдаты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Ірынай Вештард, разам з адмысловым суправаджальным пісьмом.
У панядзелак, 11 жніўня, Смаргонскі райвыканкам зацвердзіў склад участковых камісій, але заявы аб вылучэнні дэмакратычных актывістаў не былі задаволены.
«Правабаронцы за свабодныя выбары»