Гародня: У Гародні ўпершыню за 9 год дазволілі пікеты
https://spring96.org/be/news/23379
2008
2008-08-07T13:42:00+0300
2008-08-07T13:42:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па шэсць пікетаў для збору подпісаў было дазволена ладзіць Вазіму Саранчукову, які збіраецца балатавацца па Гарадзенскай занёманскай акрузе № 49 і Сяргею Антусевічу, які мае намер вылучацца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50. За правядзеннем пікетаў уважліва сочаць прадстаўнікі сілавых структураў у цывільным. Вадзіму Саранчукову адзін з нібыта выпадкова праходзячых побач сяброў камісіі ўжо зрабіў вусную заўвагу і падаў скаргу ў камісію, што прэтэндэнт на дэпутацкае месца нібыта раздае забароненыя матэрыялы. Спадар Саранчукоў па гэтым пытанні звярнуўся да старшыні камісіі, які паведаміў кандыдату ў дэпутаты, што пакуль ён ніякіх парушэнняў выбарчага заканадаўства не ўгледзеў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”