Журналістаў недзяржаўных СМІ па ўсіх пытаннях скіроўваюць да ідэолагаў
https://spring96.org/be/news/23377
2008
2008-08-07T13:40:01+0300
2008-08-07T13:40:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Карэспандэнт рэгіянальнай недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» Людміла Любімцава некалькі разоў звярталася ў гарадскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, каб атрыманць інфармацыю наконт забароны на купанне ў мясцовых вадаёмах.
24 ліпеня яна, паводле дамоўленасці, даслала супрацоўнікам цэнтру спіс сваіх пытанняў. Аднак, патэлефанаваўшы ў прызначаны дзень, журналістка атрымала катэгарычную адмову ў прадастаўленні «Бобруйскому курьеру» якой-кольвек інфармацыі.
Адмову матывавалі тым, што Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі супрацоўнічае толькі з дзяржаўнымі выданнямі, і прапанавалі па ўсіх пытаннях звяртацца ў аддзел ідэалагічнай працы Бабруйскага гарвыканкама.