Магілёў: за дзеючую дэпутатку подпісы збіраюць без запатрабавання пашпартоў
https://spring96.org/be/news/23365
2008
2008-08-07T10:55:31+0300
2008-08-07T10:55:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Збор подпісаў па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты па Горацкай выбарчай акрузе № 81, дзеючай дэпутаткі Таццяны Асмалоўскай вядзецца з парушэннямі выбарчага заканадаўства.
Супрацоўнікі райвыканкаму паведамілі, што іх подпісы збіралі проста на працоўных месцах, не правяраючы пашпарты.
Жыхары дома па вул.Сурганава, 6 распавялі, што да іх у кватэру прыходзілі настаўніцы з суседняй школы № 1 і прапанавалі падпісацца за сп. Асмалоўскую, пры гэтым пашпартоў у гэтых людзей зборшчыцы подпісаў не запатрабавалі, а якія дадзеныя былі прастаўленыя ў падпісным аркушы-- яны ня ведаюць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”