viasna on patreon

“Каардынацыйна - кансультатыўная група” з выканкамаўскіх чыноўнікаў дзейнічае ў Дубровенскім раёне

2008 2008-08-06T10:06:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У Дубровенскім раёне дзейнічае "каардынацыйна - кансультатыўная група па садзейнічанні выбарчай кампаніі". Пра гэта паведаміла мясцовая раёнка "Дняпроўская праўда". Група складаецца з 12 чалавек. Персанальны склад – убольшасці з мясцовых чыноўнікаў: тры намеснікі старшыні Дубровенскага райвыканкама, кіраўнік справамі таго жа выканкама, начальнікі фінансавага ўпраўлення і ўпраўлення сельскай гаспадаркі, рэдактар раённай газеты, а таксама некалькі кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў. Галоўная мэта гэтай групы, як паведамляе газета: усебаковае садзейнічанне кампаніі па выбарах у Палату Прадстаўнікоў.

Разам з тым, варта адзначыць, што Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае стварэнне такіх груп. Яны не маюць права ўмешвацца ў ход выбарчага працэсу. Па меркаванні шэрагу назіральнікаў, стварэнне падобнай групы можа азначаць жаданне выканаўчай улады трымаць выбарчую кампанію пад сваім кантролем.


"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства