viasna on patreon

Сёньня прадастаўляецца даклад аб становішчы праваабронцаў ва ўсім сьвеце. “На жаль, у апошнія гады частка, прысьвечаная Беларусі, становіцца ўсё болей насычанай” – адзначаюць аўтары праекту

2005 2005-04-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны год Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, якая з’яўляецца агульным праектам Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і Сусьветнай Аранізацыі Супраць Катаваньняў (OMCT) прадстаўляюць даклад пра становішча праваабаронцаў у сьвеце. У Беларусі асацыяваным сябрам FIDH з’яўляецца пазбаўлены афіцыйнай рэгістрацыі ў 2003 годзе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які працягвае свою дзейнасьць.

У мінулым годзе прадмову да зборніка напісала лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Шырын Эбадзі, сябра Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека, а ў гэтым годзе – Лідзія Юсупава, кіраўнік “Мемарыялу” з Грознага.

Даклад выходзіць на англійскай, французскай і іспанскай мовах, а фіцыйна – 14 красавіка. Мэтай праекту з’яўляецца прыцягненьне ўвагі да праблемаў праваабвронцаў у іх краінах. У дакладзе 2004 году разглядаюцца факты перасьледу і ціску на праваабаронцаў у 90 краінах сьвету. На жаль, канстатуюць аўтары праекту, частка, прысьвечаная Беларусі, становіцца болей насычанай…

Частка дакладу, прысьвечаная Беларусі, утрымлівае факты перасьледу, арыштаў, затрыманьняў і іншых формаў ціску на праваабаронцаў, факты закрфцця праваабарончых арганізацыяў і забароны на праваабарончую дзейнасьць і іншыя факты, якія адлюстороўваюць рэальнае становішча праваабаронцаў у нашай краіне.

“Хаця гэты даклад не прэтэндуе на паўнату дадзеных, гэтыя паказчыкі адлюстроўваюць пагаршэньне сітуацыі з праваабаронцамі ва ўсім сьвеце”, -- гаворыцца ў сьпецыяльным прэс-рэлізе FIDH/OMCT.

Сёньня сьпецыяльныя прэс-канферэнцыі і мерапрыемствы па дадзенай праблематыцы праходзяць у многіх краінах сьвету – Дакары, Жэневе, Парыжы, Тунісе, Зімбабве…

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства