viasna on patreon

Кіраўніка Берасьцейскай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу пакаралі за страйк прадпрымальнікаў

2005 2005-04-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Валянцін Лазарэнкаў мусіць сплаціціь штраф памерам 20 базавых велічынь (510 тысячаў беларускіх рублёў), -- паведамляе Радыё Свабода.

Судзьдзя Руслана Сянько прызнала спадара Лазарэнкава вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага сходу на рэчавым рынку Берасьця ў часе страйку прадпрымальнікаў 15 сакавіка.

Валянцін Лазарэнкаў спрабаваў давесьці, што ня меў ніякага дачыненьня да арганізацыі сходу і быў запрошаны самімі прадпрымальнікамі выступіць як госьць. Паводле словаў спадара Лазарэнкава, акрамя яго ў гэтым сходзе бралі ўдзел і прадстаўнікі ўладаў, аднак ніхто зь іх ня быў прыцягнуты да адказнасьці.

Лідэр берасьцейскай суполкі Свабоднага прафсаюзу лічыць рашэньне суду неправамерным і зьбіраецца яго абскарджваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства