viasna on patreon

Мінюст зьняў частку прэтэнзіяў да НІСЭПД, але па-ранейшаму патрабуе яго закрыцьця

2005 2005-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Прадстаўнік пракуратуры зьняў частку прэтэнзіяў да НІСЭПД, але па-ранейшаму настойвае на закрыцьці арганізацыі.

Прадстаўніком Міністэрства юстыцыі на працэсе па ліквідацыі грамадзкай арганізацыі Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў ёсьць кансультант Мінюсту Аляксандар Харытон, вядомы тым, што мае асабістае дачыненьне да закрыцьця шэрагу грамадзкіх арганізацыяў. На працэсе, які пачаўся ў Вярхоўным судзе, спадар Харытон быў зноў скіраваны на безумоўнае дясягненьне пастаўленай мэты.

(Харытон: ) “Было прынята рашэньне аб ліквідацыі гэтай юрыдычнай асобы з наступных прычынаў. Першае — з-за таго, што не знаходзіўся па статутным юрыдычным адрасе, другое — з прычыны таго, што шматразова не давалі патрэбных зьвестак і дакумэнтаў, трэцяе — з-за таго, што ў складзе арганізацыі ёсьць нестатутны орган — назіральная рада, і чацьвертае — яны шмат разоў выкарыстоўвалі няпоўную назву юрыдычнай асобы. Выступ закончыў”, — гэта быў фрагмэнт выступу ў судзе прадстаўніка Мінюсту Аляксандра Харытона, у якім ён пералічыў прэтэнзіі да НІСЭПД.

Пры гэтым частку прэтэнзіяў Аляксандар Харытон зьняў. У прыватнасьці, што адмыслоўцы НІСЭПД праз вынікі сваіх дасьледаваньняў распаўсюджваюць “сфальшаваныя зьвесткі”.

Кіраўнік НІСЭПД прафэсар Алег Манаеў у сваім камэнтары да працэсу не пагадзіўся з абвінавачаньнямі на адрас арганізацыі. Адны зь іх ён назваў “відавочна абсурднымі”, іншыя — “хлусьлівымі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства