viasna on patreon

КДБ цікавіцца сям’ёй праваабаронцы Валянціна Стэфановіча

2008 2008-07-30T12:08:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stef1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня дамоў да жонкі вядомага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча Аліны патэлефанавалі з упраўленьня КДБ па Менску і Менскай вобласьці з прапановаю тэрмінова з’явіцца на гутарку, не патлумачыўшы нават прычыны па якой яе выклікаюць. Аліна адмовілася размаўляць без позвы і спыніла размову па тэлефоне.

Валянцін Стэфановіч расцэньвае дзеяньні сталічных “чэкістаў” як факт уціску непасрэдна на яго асабіста і на членаў ягонай сям’і і звязвае гэта непасрэдна са сваёй праваабарончай і грамадскай дзейнасьцю, а таксама з удзелам у маніторынгу выбараў у ніжнюю палату беларускага парламенту. Факты падобнага запалохваньня, на жаль, набываюць сёньня масавы характар.

Нагадаем, што крыху раней даходамі сям’і Стэфановіча цікавілася падатковая інспекцыя, а праваабаронцу выклікалі ў Дэпартамент фінансавых расьследваньняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства