viasna on patreon

Нечаканы паварот ў справе зьнікненьня Дзьмітрыя Завадскага. Справа ўзноўленая “ў сувязі з правядзеньнем дадатковых сьледчых дзеяньняў”.

2005 2005-04-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміла маці Завадскага Вольга Рыгораўна.
7 красавіка яна атрымала паведамленьне з Пракуратуры Рэспублікі Беларусь пра “узнаўленьне папярэдняга расьсьледваньня ў адведнасьці з ч.3 ст. 249 УПК Рэспублікі Беларусь”, у якім сказана “папярэдняе расьсьледваньне крымінальнай справы №980159, узбуджанай па факце бясьсьледнага зьнікненьня 7 ліпеня 2000 года Вашага сына Завадскага Дзьмітрыя 4 красавіка 2005 года ўзноўлена ў сувязі з неабходнасьцю правядзеньня сьледчых дзеяньняў па дадзенай справе”.

Вольга Завадскагае мяркуе, што новыя зрухі ў справе могуць быць зьвязаны з раскрыцьцём справы па зьнікненьню журналіста Георгія Гангадзе ва Украіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства