viasna on patreon

Amnesty International: Беларусь адзіная краіна Эўропы, якая ўжывае сьмяротнае пакараньне

2005 2005-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” у сваёй справаздачы за 2004 год паведаміла, што ўсё болей краінаў адмаўляюцца ад сьмяротнага пакараньня. Але пры гэтым за мінулы год было пакарана сьмерцю найбольш людзей, чым у любы іншы з апошніх 25 гадоў. Свой ўнёсак ў гэта зрабіла і Беларусь. “Адзіная краіна ў Эўропе, якая дагэтуль ужывае сьмяротнае пакараньне – гэта Беларусь, і мы паведамілі пра пяць выпадкаў сьмяротнага пакараньня летась”, -- гаворыць прадстаўніца “Amnesty International” Эда Дабравольна.

Спадарыня Дабравольна кажа, што ў СНД акрамя Беларусі сьмяротнае пакараньне ўжывае толькі Ўзбэкістан, і абедзьве краіны не паведамляюць афіцыйна пра некаторыя выпадкі такога пакараньня.

“У 2004 годзе мы паведамлялі пра сьмяротныя пакараньні ва Ўзбэкістане. Мы задакумэнтавалі прынамсі 4 пакараньні, і прынамсі 50 чалавек былі асуджаныя да сьмерці. Я б хацела падкрэсьліць, што судовая сыстэма ва Ўзбэкістане – а таксама ў Беларусі – стварае магчымасьці для судовых памылак. Таму мы маем інфармацыю пра тое, што людзей асуджаюць да сьмерці на несправядлівых судах, а таксама на аснове прызнаньняў, выцягнутых праз катаваньні”, -- паведаміла праваабаронца “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства