Кіраўніка Брэсцкай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Валянціна Лазарэнкава 30 сакавіка выклікалі ў Маскоўскі РАУС Брэста.
https://spring96.org/be/news/2277
2005
2005-03-31T10:00:00+0300
2005-03-31T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cупраць яго па-ранейшаму высунутае абвінавачваньне ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу на рэчавым рынку гораду ў часе страйку берасьцейскіх прадпрымальнікаў.
У другой палове дня 30 сакавіка складзены на Валянціна Лазарэнкава адміністрацыйны пратакол трапіў у суд Маскоўскага раёну Берасьця, аднак пасьля доўгіх кансультацыяў разглядаць гэтую справу ўчора суддзя Марыя Леванчук адмовілася. Суд над спадаром Лазарэнкавым можа адбыцца 31 сакавіка, перадае “Радыё Свабода”