У Баранавічах пакаралі лідэра мясцовых прадпрымальнікаў
https://spring96.org/be/news/2248
2005
2005-03-28T10:00:00+0300
2005-03-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалая Чарнавуса абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу ў часе страйку прадпрымальнікаў у Баранавічах 1 сакавіка, а таксама за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. 25 сакавіка спадар Чарнавус быў пакараны штрафам 240 тысяч рублёў.
Таксама 25 сакавіка ў Берасьці павінен быў адбыцца суд над старшынём абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Валянцінам Лазарэнкавым, якога абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў. Але міліцыянты, што складалі адпаведны пратакол, нечакана адазвалі матэрыялы справы дзеля дадатковых удакладненьняў, паведамляе “Радыё Свабода”.